З гэтым брэндам у свой час ужо пазнаёміліся аматары мастацтва беларускай і расійскай сталіц. Прэзентацыя праекта адбылася ў Дзяржаўным музеі сучаснай гісторыі Расіі ў рамках праграмы Года культуры Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі.
Экспазіцыю складаюць творы з калекцыі музея, а таксама новыя работы выхаванцаў мастацкіх ВНУ краіны. Да звыклых жывапісу, графікі, скульптуры і ДПМ дадаецца відэаарт як знак асваення новай выяўленчай прасторы. Дата стварэння большасці твораў - 2010 год. Сярод удзельнікаў выстаўкі - стыпендыяты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, пераможцы рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў.