Укладальнік зборніка — Галіна Шаблінская. Менавіта яна ў свой час стала ўкладальнікам кнігі пра Уладзіміра Караткевіча.
Новае выданне ўтрымлівае каля сотні ўспамінаў людзей, што добра ведалі Песняра. Яно мае некалькі каляровых уклеек з фотаздымкамі. Наклад — дзве тысячы экзэмпляраў.
Сёлета, па словах Віктара Шніпа, у серыі “ЖЗЛБ” выходзяць яшчэ тры выданні, прысвечаныя пісьменнікам Максіму Танку, Якубу Коласу і спартсмену Аляксандру Мядзведзю.