Свята Венесуэлы

№ 27 (1049) 07.07.2012 - 13.07.2012 г

Баліварыянская Рэспубліка Венесуэла 5 ліпеня адзначыла Нацыянальнае свята — Дзень абвяшчэння Незалежнасці ад Іспаніі, пад панаваннем якой яна знаходзілася больш за тры стагоддзі. Гэта адбылося 199 гадоў таму.

/i/content/pi/cult/385/7625/1-5.jpegУ 1830-м дзяржаве была нададзена цяперашняя назва - Баліварыянская Рэспубліка Венесуэла.

Напярэдадні гэтага свята Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка цёпла павіншаваў кіраўніка Венесуэлы Уга Чавеса. Пагадненне аб усталяванні дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі было падпісана 4 лютага 1997 года ў Штаб-кватэры ААН. Цяпер у Венесуэле Беларусь рэалізуе больш за 120 дагавораў ды кантрактаў у розных сферах, у тым ліку - культуры ды адукацыі.

5 ліпеня ў мінскім Доме Дружбы Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Венесуэлы ў Беларусі Амерыка Дыяс Нуньес арганізаваў прыём у гонар Свята венесуэльскага народа, на які былі запрошаны прадстаўнікі дзяржаўных ды грамадскіх устаноў, дзеячы культуры і мастацтва, паслы замежных краін, акрэдытаваных у Беларусі...

На здымку: віншаванні

прымае Амерыка Дыяс Нуньес.