У гонар свята ў Мінску адбыўся ваенны парад. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка зазначыў у сваім выступленні, што ў гісторыі барацьбы за незалежнасць не было прыкладаў такога масавага супраціўлення нямецка-фашысцкім захопнікам, як у Беларусі... На парадзе войскаў Мінскага гарнізона ў гонар Дня Незалежнасці прынялі ўдзел амаль чатыры тысячы ваеннаслужачых. Пасля парада прайшло спартыўнае шэсце, масавыя гулянні, а ўвечары - урачысты канцэрт у рамках акцыі "Беларусь у маім сэрцы" ды салют.
Фота Мікалая ПЯТРОВА
і Генадзя ЖЫНКОВА, БелТА