"Песню стварыці ясну, як неба..."

№ 27 (1049) 07.07.2012 - 13.07.2012 г

6 і 7 ліпеня па ўсёй краіне ідуць святкаванні з нагоды 130-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы.

/i/content/pi/cult/385/7622/1-1.jpegЮбілейныя падзеі

Як зазначыў журналістам намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Тадэуш Стружэцкі, цягам года прайшоў і будзе яшчэ ладзіцца шэраг знакавых мерапрыемстваў, прысвечаных юбілейным датам класікаў. Напрыклад, акцыі "Чытаем Купалу разам" і "Чытаем Коласа разам". Святкаванне юбілею з дня нараджэння Янкі Купалы набыло міжнародны размах, бо пра Песняра сёлета гавораць і ў Расіі, і ў Латвіі, і ў Польшчы, і на Украіне, і шмат у якіх іншых раінах свету.

Свята ў Вязынцы

30 гадоў таму, на святкаванні 100-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы ў Вязынцы, па словах Тадэуша Стружэцкага, пабывала некалькі дзясяткаў тысяч людзей. Сёлетні юбілей, на думку арганізатараў, будзе не менш маштабны. Ужо а 12-й гадзіне 7 ліпеня адкрыецца Рэспубліканскае свята паэзіі, песні і народных рамёстваў, падрыхтаванае сумесна ўпраўленнем культуры Мінскага аблвыканкама, аддзелам культуры Маладзечанскага райвыканкама і Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы. У Вязынцы будуць працаваць дзве асноўныя пляцоўкі - Артыстычная і Паэтычная. Таксама запланава/i/content/pi/cult/385/7622/1-1.gifна праца майстар-класаў па кераміцы, саломкапляценні, разьбярстве і многіх іншых народных рамёствах. Адбудуцца таксама вернісажы дзіцячага малюнка "Дзеці Дона малююць Беларусь" і аб'ёмных мадэлей самалётаў, якія зрабілі да юбілею Янкі Купалы мінскія школьнікі, натхніўшыся вершам "Хлопчык і лётчык".

Новыя кнігі

Як падкрэсліла першы намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч, кнігі Янкі Купалы і Якуба Коласа запатрабаваны сёння, як і заўжды. З тых выданняў, што ўбачаць свет да юбілею класікаў беларускай літаратуры, - кніга з серыі "Жыццё знакамітых людзей Беларусі" выдавецтва "Мастацкая літаратура". А цягам года, як зазначыла Лілія Ананіч, выйшлі з друку факсіміле зборніка "Шляхам жыцця" Купалы, паэмы "Сымон-музыка" Коласа, дзве кнігі ў серыі "Школьная літаратура" пад назвай "Родныя вобразы" ды іншыя выданні, у тым ліку 17 і 18 том Збору твораў Якуба Коласа.

А ў Маладзечне, па словах начальніка аддзела культуры райвыканкама Аляксандра Рамановіча, таксама была выдадзена кніга літаратара Рыгора Семашкевіча "Янка Купала і беларускае Адраджэнне". Выданне ўбачыла свет пры фінансавай падтрымцы райвыканкама.

Фота Андрэя СПРЫНЧАНА

 

Аўтар: Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ
аглядальнік газеты "Культура"