…І лазернае шоу

№ 26 (1049) 30.06.2012 - 06.07.2012 г

З 29 чэрвеня па 1 ліпеня Бабруйск адзначае 625-я ўгодкі заснавання, 68 гадоў вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 200-годдзе з часу падзей вайны 1812-га. А фонам для гэтага святочнага букета стане юбілейны, Х Міжнародны фестываль народнай творчасці “Вянок дружбы”.

 

Пад святочныя мерапрыемствы задзейнічаюць Абласны тэатр драмы і камедыі імя В.Дуніна-Марцінкевіча, кінатэатр "Таварыш", комплекс "Бабруйск-Арэна", мясцовыя краязнаўчы музей і Мастацкі музей імя Г.Паплаўскага, гарадскі парк, а таксама плошчы ды вуліцы горада.

Пра святочны настрой бабруйчан парупяцца прафесійныя і самадзейныя артысты, сябры рыцарскіх клубаў ды аматары казацкага руху.

Кнігі на кірмашы "Кнігаград", у якім прыме ўдзел шэраг беларускіх выдавецтваў, можна будзе набыць, а на баявую тэхніку частак Бабруйскага гарнізона - толькі паглядзець. Пройдуць вернісажы - музычныя ды мастацкія.

Упершыню ж бабруйчанам пакажуць лазернае шоу.

П.В.