Па традыцыі

№ 26 (1049) 30.06.2012 - 06.07.2012 г

Сёлета з 25 па 29 чэрвеня ў Магілёве прайшоў Міжнародны фестываль духоўнай музыкі “Магутны Божа”.

 

Намеснік начальніка аддзела культуры Магілёўскага гарвыканкама, мастацкі кіраўнік фестывалю Ірына Жабарава з гэтай нагоды паведаміла нам, што сёлета, упершыню з 2007 года, фестываль праводзіцца ў традыцыйным, гэта значыць - поўнамаштабным фармаце. Бо, да прыкладу, летась гэты фэст уяўляў з сябе некалькі канцэртаў цягам года. Сёлета ж - мноства імпрэз на розных пляцоўках. І ўся праграма, як калісьці і было, разлічана на чатыры дні. Асаблівасць дадзенага фестывалю - у адсутнасці фанаграм: гук - толькі жывы. Упершыню на свята духоўнай музыкі прыехалі артысты з Мексікі і Венесуэлы. І яшчэ: заключны канцэрт адбыўся не ў памяшканні, а на адкрытай прасторы - гарадскім стадыёне. Гэта значыць, што на кульмінацыйнай дзеі фестывалю прысутнічалі тры тысячы гледачоў. "Пад дахам" жа - максімум паўтары", - удакладніла напрыканцы размовы спадарыня Ірына.

У рамках фестывалю адбыліся традыцыйны вакальна-харавы конкурс, міжнародная канферэнцыя "Духоўнасць - аснова культуры", кніжныя выстаўкі адпаведнай тэматыкі.

П.В.