Рэктар Інстыута Іван Крук прааналізаваў узаемадзеянне рэгіёнаў па выкананні дзяржпраграм, галіновых мерапрыемстваў. Пра сацыякультурнае праектаванне, фандрайзінг і арт-менеджмент распавяла дацэнт кафедры міжкультурных камунікацый установы Таццяна Карнажыцкая.
Першы сакратар Пасольства Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла, каардынатар Лацінаамерыканскага культурнага цэнтра імя Сімона Балівара Херарда Эстрада Марцінэс пазнаёміў прысутных з працай Цэнтра. Асноўная яго мэта - развіццё і ўмацаванне эканамічнага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва ў інавацыйнай сферы, садзейнічанне культурна-адукацыйным арганізацыям і ВНУ. Быў абагульнены вопыт работы і Культурна-дзелавога цэнтра "Дом Масквы".
Выступілі кіраўнікі абласных
метадцэнтраў. Яны абмеркавалі дзейнасць мадэльных і варыянтных устаноў культуры ў рэгіёнах краіны, механізмы і тэхналогіі ўкаранення цэнтралізаваных клубных сістэм, а таксама - рэалізацыю 11-га этапа Рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшую ўстанову культуры агарагарадка.
Лілія ЖМАЧЫНСКАЯ, начальнік аддзела міжнароднай і сацыякультурнай дзейнасці Інстытута культуры Беларусі