Асноўныя мерапрыемствы пройдуць на тэрыторыі Мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой". Увечары 21 чэрвеня ў горадзе адбудзецца тэатралізаваная дзея, якая адновіць атмасферу перадваеннага Брэста. З 2-й гадзіны ночы людзі пачнуць збірацца ў крэпасці.
У 3.45 адбудзецца мітынг, у часе якога будуць пакладзены кветкі на ваду Заходняга Буга каля Цярэспальскіх варот, а прыкладна а палове пятай ля Кобрынскіх умацаванняў прысутныя пабачаць тэатралізаваную рэканструкцыю падзей 22 чэрвеня 1941 года пад назвай "Уварванне".