Сутнасць мерапрыемства наступная: ахвотныя маглі проста выбраць любую беларускамоўную кнігу з уласнай бібліятэкі і прыйсці з ёю да помніка Максіма Багдановіча 15 чэрвеня а 17-й. Тут кожнага наведвальніка чакалі супрацоўнікі музея, у якіх можна было ўзяць адмысловую закладку, а пасля адвезці кнігу ў месца з "бяспечнай" паліцай (іх спіс паведамілі ва ўстанове).
Такім чынам, многія далучыліся да беларускага слова і, магчыма, захочуць пасля паўдзельнічаць у буккросінгу не толькі з Максімам-Кніжнікам, але і з іншымі класікамі айчыннай літаратуры - Янкам Купалам ды Якубам Коласам, 130-годдзе з дня нараджэння якіх шырока адзначаецца сёлета.