Наш кар.
Кнігі для армянскіх дзяцей№ 43 (809) 27.10.2007 - 02.11.2007 г 24 кастрычніка ў чытальнай зале бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў адбылася перадача амаль 700 кніг у дар Нацыянальнай дзіцячай бібліятэцы Арменіі. Дзіцячая, навучальная, навукова-метадычная, энцыклапедычная літаратура беларускіх аўтараў і выдавецтваў “Беларуская энцыклапедыя”, “Вышэйшая школа”, “Пачатковая школа”, “Беларусь”, “Мастацкая літаратура” і іншых сабрана для папулярызацыі беларускага пісьменства і захавання нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці беларускай дыяспары ў Арменіі.У акцыі, праведзенай у адпаведнасці з праграмай функцыянавання моў і культур у адукацыйнай і культурнай прасторы СНД, бралі ўдзел таксама прадстаўнікі выдавецтваў і кнігагандлёвых арганізацый, дзіцячых бібліятэк Мінска.Беларускія кнігі, сабраныя ў час акцыі, будуць прадстаўлены ў Нацыянальнай дзіцячай бібліятэцы Арменіі на спецыялізаванай выстаўцы “Дыялог моў і культур: беларуская кніга ў Арменіі”.
Наш кар.
Апошнія матэрыялы ў рубрыцы:Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |