У "Кампендыуме"

№ 24 (1047) 16.06.2012 - 23.06.2012 г

Беларусь як краіна-удзельніца Еўрапейскай культурнай канвенцыі далучылася да Інфармацыйнай сістэмы культурнай палітыкі Савета Еўропы “Кампендыум”.

 

Адпаведны дакумент падпісаны паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Генеральным дырэктаратам па пытаннях дэмакратыі Савета Еўропы. Дамоўленасць вызначае дзеянні беларускага боку і Савета Еўропы па падрыхтоўцы інфармацыі аб стане і развіцці сферы культуры Беларусі для яе наступнага размяшчэння ў інфармацыйнай сістэме Савета Еўропы "Кампендыум".

Кампендыум культурнай палітыкі і тэндэнцый яе развіцця ў Еўропе з'яўляецца транснацыянальным інтэрнэт-праектам, ініцыяваным у 1998 годзе.