Для гледачоў гэта магчымасць азнаёміцца з творчасцю мэтра сусветнага мастацтва, не выпраўляючыся ў дальнюю вандроўку (у Беларусі жывапісных твораў Шагала няма) і нават не гартаючы альбома рэпрадукцый. Дастаткова прыйсці на плошчу: бігборды з рэпрадукцыямі будуць тут знаходзіцца да сярэдзіны верасня. Да рэалізацыі праекта спрычыніліся ўпраўленне культуры Мінгарвыканкама, Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, міжнародны сацыяльна-эканамічны фонд, Пасольства Францыі ў Беларусі. Прадстаўнікі згаданых устаноў і арганізацый прысутнічалі на вернісажы і звярталіся да гледачоў з прывітальным словам. Афіцыйную частку дапоўніла тэатралізаваная дзея па матывах карцін Марка Шагала.
"Мастак і горад" - гэта не толькі выстаўка, але яшчэ і дзіцячы пленэр з адкрыццём арт-галерэі ды запланаваная прэзентацыя лялечнага спектакля пра жыццё і творчасць майстра.
Фота Юрыя ІВАНОВА