Да акцыі маюць дачыненне Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Музей Марка Шагала ў Віцебску, Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, Траццякоўская галерэя, Рускі музей. Расійскія музеі прадставілі відэаматэрыялы, на якіх — работы Шагала, датычныя віцебскага перыяду ягонай творчасці. Такіх работ дванаццаць. Ад музея з горада на Дзвіне — каляровая графіка, таксама дванаццаць рэпрадукцый: біблейскі цыкл і фантазійныя творы. Ад Нацыянальнага мастацкага — партрэт работы Пэна. Плошча Якуба Коласа для размяшчэння бігбордаў абрана невыпадкова: яна, паводле вызначэння, выконвае ў сталіцы ролю “плошчы мастацтваў”. Тут заўжды шмат людзей, прастора плошчы добра праглядваецца з транспарту. А прастаяць шагалаўскія бігборды на плошчы чатыры месяцы.
На здымку: так будзе выглядаць выстаўка на сталічнай плошчы Якуба Коласа.