“Майскі вальс” над Мар’інай Горкай

№ 20 (1043) 19.05.2012 - 26.05.2012 г

Пухавіччына: песеннае свята

/i/content/pi/cult/378/7433/12_5.jpeg12 - 13 мая ў Мар'інай Горцы прайшоў Адкрыты рэгіянальны фестываль песні і музыкі "Майскі вальс" на Прыз народнага артыста СССР, народнага артыста Беларусі, кампазітара-земляка Ігара Лучанка.

Фестываль наведаў віцэ-прэм'ер Анатоль Тозік. Госцем форуму стаў таксама і міністр абароны Юрый Жадобін. Журы ўзначаліў кампазітар, народны артыст Беларусі Валерый Іваноў, а заснавальнікамі "Майскага вальса" выступілі Пухавіцкі райвыканкам і Беларускі саюз кампазітараў, які ўзначальвае Ігар Міхайлавіч.

Конкурсная праграма ладзілася ў РЦК. Гран-пры атрымаў народны вакальны ансамбль "Рэтра" з Бярэзінскага раёна, спецыяльны прыз Ігара Лучанка - Ягор Жалук, саліст Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі "Світанак" Пухавіцкага раёна. Першыя месцы занялі: у намінацыі "За высокі ўзровень выканальніцкага мастацтва і творчы ўклад у развіццё песеннай і музычнай культуры" - узорны хор "Мара" Мар'інагорскай ДШМ і Ганна Салаўянчык з Дружненскай ДШМ (Пухавіцкі раён), у намінацыі "За высокі ўзровень выканальніцкага мастацтва і прапаганду песеннага і музычнага мастацтва" - народны ансамбль народных інструментаў "Крыніца" Мар'інагорскай ДШМ.

У другі фестывальны дзень ля РЦК прайшоў канцэрт з удзелам пераможцаў конкурсу і аркестра Узброеных Сіл. Выступілі і артысты беларускай эстрады.

На здымку: пад час свята.

Фота Юрыя ІВАНОВА