"Прызначаная для суайчыннікаў за мяжой, ваша радыёстанцыя шмат што робіць для фарміравання станоўчага іміджа суверэннай беларускай дзяржавы, - гаворыцца, у прыватнасці, у віншаванні. - У краіне і за яе межамі высока цэняць працу журналістаў радыё "Беларусь", якое на розных мовах, кругласутачна, даносіць слухачам праўдзівую інфармацыю пра наш адкрыты і працавіты народ".
"Упэўнены, што і ў далейшым ваш прафесіяналізм будзе садзейнічаць умацаванню ў грамадзян замежных краін паважлівага стаўлення да Беларусі, яе ўнутранай і знешняй палітыкі, накіраванай на сцвярджэнне прынцыпаў міру, добрасуседства і справядлівасці", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка пажадаў калектыву радыё "Беларусь" шчасця, здароўя і новых творчых здзяйсненняў.