"Каралева" ды іншыя

№ 19 (1042) 12.05.2012 - 19.05.2012 г

11 мая ў мінскім кінатэатры "Перамога" адкрыўся Фестываль еўрапейскага кіно. Мерапрыемства падтрымана Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

Кінафэст, які распачаўся ў Дзень Еўропы, арганізаваны Прадстаўніцтвам Еўрапейскага Саюза ў Беларусі і пасольствамі краін ЕС.

Праграма ўключае пятнаццаць фільмаў з трынаццаці краін. Паказы праходзяць да 17 мая. На выхадныя дні запланавана дэманстрацыя двух поўнаметражных мультфільмаў для дзяцей, іх бацькоў і настаўнікаў.

Сярод стужак, якія прадставяць пад час Фестывалю еўрапейскага кіно, ёсць як вядомыя ("Каралева" - "The Queen", - Вялікабрытанія), так і тыя, што яшчэ не дэманстраваліся на экранах сталічных кінатэатраў ("Вясёлая каза: легенды старой Прагі" - "Kozi pribeh: Povesti stare Prahy", - Чэхія; "Даражэнькая" - "Darling", - Швецыя), і многія іншыя. Таксама будзе паказана і карціна беларускай вытворчасці - фільм 2011 года "На раздарожжы".