“Аднакласнікі” ў ТЮГу

№ 18 (1041) 05.05.2012 - 12.05.2012 г

23 — 24 мая на сцэне Дома літаратара пройдзе прэм’ера Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача “Аднакласнікі” ў пастаноўцы Юрыя Куліка.

Аўтарам беларускамоўнай камедыі становішчаў выступіў сам рэжысёр спектакля. "...Стрэл, "труп", таямнічая незнаёмка, каханне з першага погляду... Як у камедыі становішчаў. Глядзець на гэта збоку дужа смешна, але не дай бог апынуцца на месцы любога з персанажаў спектакля!" - гаворыцца ў анатацыі да "Аднакласнікаў".

 У пастаноўцы заняты акцёры Аляксандр Палазкоў, Андрэй Кізіно, Наталля Гарбаценка, Раіса Астрэдзінава, Вольга Сініца, Генадзь Гаранскі, Васіль Казлоў.