Білет з Хруцкім

№ 18 (1041) 05.05.2012 - 12.05.2012 г

У Мінску ў восьмы раз прайшоў адкрыты публічны конкурс “Дызайн уваходнага білета-2012 у Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь”.

Пераможцам конкурсу стала Маргарыта Канавалава - графічны дызайнер з Мінска. У ейнай рабоце выкарыстана рэпрадукцыя карціны Івана Хруцкага "Партрэт невядомай з кветкамі і фруктамі".

Уладальніка галоўнага прыза конкурсу вызначыла прафесійнае журы. Па традыцыі, свайго пераможцу выбралі і наведвальнікі музея: Прыз глядацкіх сімпатый атрымала Вольга Шыманка, дызайнер з Віцебска. Яшчэ адна ўдзельніца - Ганна Мельнічук, студэнтка Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, атрымала прыз дырэктара НММ.

Сёлета ў конкурсе прынялі ўдзел 48 чалавек. На суд журы было прадстаўлена 70 работ.