“Belarusszki…” у Будапешце

№ 18 (1041) 05.05.2012 - 12.05.2012 г

Выстаўка беларускага фатографа Алены Адамчык адкрылася ў галерэі “Сэнт Дзёрдзь” у гістарычным цэнтры Будапешта.

 

Імпрэза, зладжаная Пасольствам Беларусі ў Венгрыі, прайшла ў рамках серыі традыцыйных вясновых мерапрыемстваў пад назвай "May.by - Майскія сустрэчы з Беларуссю", якія з 2007-га штогод ладзяцца беларускай дыпмісіяй. Таксама нагодай для культурнай акцыі стала завяршэнне дыпламатычнай місіі Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Венгерскай Рэспубліцы Алены Купчыной.

На імпрэзе, што прайшла ва ўрачыстай абстаноўцы, прысутнічалі Дзяржаўны сакратар Міністэрства нацыянальнай эканомікі, су-кіраўнік Міжурадавай беларуска-венгерскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве Роза Надзь, дуаен Дзяржаўнага сходу, кіраўнік дэлегацыі Венгрыі ў Міжпарламенцкім саюзе Янош Хорват, вялікая колькасць прадстаўнікоў венгерскіх органаў дзяржаўнага кіравання, дыпкорпуса, акрэдытаванага ў Будапешце, творчая інтэлігенцыя.

Пад час выстаўкі Алена Адамчык прэзентавала свой апошні нашумелы фотаальбом "Belarusszki. Women of Europe".