Трэці Кансультатыўны

№ 18 (1041) 05.05.2012 - 12.05.2012 г

Дырэктар Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Міхаіл Рыбакоў паведаміў “К”, што 2 чэрвеня ў Гродне плануецца правядзенне трэцяга пасяджэння Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа. Яно адбудзецца ў рамках заключных мерапрыемстваў IX Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.

 

Нагадаем, Савет дзейнічае пры Міністэрстве культуры краіны, старшынёй Савета з'яўляецца міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка. Другое пасяджэнне Кансультатыўнага адбылося летась, пад час Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".

Па словах Міхаіла Рыбакова, на трэцім пасяджэнні Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа будуць падсумаваны вынікі гадавой дзейнасці, абмеркаваны актуальныя пытанні развіцця супрацы нашай краіны з беларусамі замежжа. Гаворка пойдзе і пра паляпшэнне каардынацыі стасункаў дзяржаўных органаў рэспублікі з грамадскімі арганізацыямі беларусаў замежжа.

А.С.