“Славянскі базар у Віцебску”: чарговы аргкамітэт

№ 18 (1041) 05.05.2012 - 12.05.2012 г

Віцэ-прэм’ер Анатоль Тозік старшынстваваў на пасяджэнні арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. Абмеркаванне датычылася асноўных мерапрыемстваў фестывалю: гэта ўрачыстыя цырымоніі адкрыцця і закрыцця, Дні Беларусі, Украіны, Саюзнай дзяржавы.

/i/content/pi/cult/376/7339/1-1.jpegПашыраецца тэматычнае кола "Славянскага базару"... Сёлета ўпершыню ў яго праграме адбудзецца міжнародны фэст "Агонь танца". На ім публіка пабачыць выступленні калектываў, якія далучаюць сябе да маладзёжнай субкультуры. Усяго ж на "Славянскім базары..." запланавана 70 мерапрыемстваў, сярод іх - 21 канцэрт папулярных замежных выканаўцаў. На ўдзел у конкурсе выканаўцаў эстраднай песні паступіла 21 заяўка з 18 краін, а ў дзіцячым конкурсе - 21 заяўка з 21 краіны.

На пасяджэнні былі разгледжаны склады журы конкурсаў форуму. Таксама абмеркаваны кандыдатуры на спецыяльную ўзнагароду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення".

Ішла гаворка пра інфармацыйнае забеспячэнне фестывалю. У прыватнасці - аб магчымасці супрацоўніцтва з замежнымі тэлерадыёкампаніямі, якія маглі б набыць правы на трансляцыю "Славянскага базару...".

Фестываль мае стаць больш прыбытковым. Плануецца, што, у параўнанні з мінулым годам, сёлета яго прыбытак павялічыцца на 80 працэнтаў.