Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Мікалай Селяшчук. Яго дарога дадому…
У Нацыянальным мастацкім музеі працуе выстаўка “Дарога дадому”, прысвечаная памяці выдатнага беларускага мастака Міколы Селешчука, цікавага, яркага, неадназначнага, шматграннага майстра. У экспазіцыі прадстаўлена больш за шэсцьдзесят яго твораў — графічныя лісты, экслібрысы, жывапісныя палотны.
Сімвал міру з Хірасімы
19 кастрычніка ў сталічным Парку дружбы народаў адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця унікальнага манумента “Камень міру Хірасімы”. Гэта сімвалічны дар, якім адзначана міралюбная палітыка кіраўніцтва Беларусі. Асацыяцыя “Камень міру Хірасімы” традыцыйна ўручае гэты знак дзяржавам, якія шмат зрабілі для захавання мірнага суладдзя на планеце. Аналагічныя прэстыжныя цырымоніі адбыліся ў 188 краінах свету.
Панарамаманія
З 26 кастрычніка па 10 лістапада сваё майстэрства на мінскіх пляцоўках прадэманструюць тэатральныя калектывы з Германіі, Літвы, Казахстана, Польшчы, Расіі, Украіны, Швецыі, Эстоніі і, натуральна, Беларусі.
Цяпло сонечнай Арменіі – у Беларусі
22 — 28 кастрычніка на Беларусі пройдуць Дні культуры Рэспублікі Арменія. Яшчэ 21 мая, у час ХІІ пасяджэння Савета па культурным супрацоўніцтве краін СНД, што ладзілася ў Авальнай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, міністр культуры нашай краіны Уладзімір Матвейчук і міністр культуры і па справах моладзі Рэспублікі Арменія Асмік Пагасян вызначылі канкрэтныя тэрміны правядзення Дзён культуры Арменіі ў Беларусі: 22 — 28 кастрычніка.
Шлягер жыве жывым гукам
Міжнародны музычны фестываль “Залаты шлягер у Магілёве” адзначыў свой юбілей: сёлетні фестываль стаўся 10-ым. Але колькасны размах змяніўся жывым гукам. Канцэрты ў Лядовым палацы адбываліся пры непасрэдным удзеле Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкіна. “Рамансіяда” ж у Палацы культуры і творчасці “Хімвалакно” традыцыйна прайшла з аркестрам народных інструментаў Магілёўскай абласной філармоніі пад кіраўніцтвам Леаніда Іванова. А ў скверы “40 гадоў Перамогі” ігралі мясцовыя духавыя аркестры.
Уражанні на працягу 7879 км
Ну што ўжо можа ўразіць мінчука, які шмат чаго пабачыў, павандраваўшы па свеце? Касцёлы, сціплейшыя за нашу Гарадзенскую Фару? Вытанчаныя вырабы з каштоўнага металу, з якімі проста могуць параўнацца Святы Крыж ці срэбраная рака Еўфрасінні Полацкай працы нашага земляка-разьбяра Міколы Кузьміча? Палацы, велічныя, як нашы Нясвіжскі ці Мірскі? Не! А тое, што ў Іспаніі гаспадар гатэля “Мерсэдэс” у прыморскім, стомленым сонцам гарадку Йарэт да Мар, сіньёр Эрнэста, пачуўшы нашу гаворку, прыветна пажадаў па-беларуску: “Смачна есці!”. І прызначыў хуткую сустрэчу па дакладным адрасе: у Мінску, у Выставачным цэнтры па вуліцы Я.Купалы, куды прыбудзе ён пэўнага лістападаўскага дня заключаць з нашымі турыстычнымі фірмамі кантракты на прыём беларусаў у наступным сезоне. А да гэтай сяброўскай гутаркі і пасля было тое, дзеля чаго й выбіраемся за мяжу: цёплае салёнае мора і, галоўнае, — yражанні на працягу 7879 км.
Палац з вокнамі насустрач, ці Вектар душэўнасці і любові
Учора Палац культуры г. Маладзечна ўрачыста святкаваў сваё 5-годдзе. А напярэдадні яго дырэктар Святлана Сарока, кіраўнікі аддзелаў і калектываў шчодра дзяліліся з “К” сваімі сакрэтамі поспеху. Бо да першага маленькага “юбілею” Палац прыйшоў пераможцам абласнога спаборніцтва ў намінацыі “Лепшы клуб года”. А Святлана Рыгораўна па выніках 2006 года была прызнана лепшым кіраўніком калектыву Маладзечаншчыны.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»