Віктар Чэпелеў у ролі Графа Альмавіва ў спектаклі "Вар'яцкі дзень, або Жаніцьба Фігаро" быў названы лепшым выканаўцам мужчынскай ролі, а Рыгор Жураўлёў, які ў гэтым жа спектаклі сыграў ролю Керубіна, атрымаў спецыяльны дыплом "За абаяльнасць і гумар у выкананні класічнай ролі". Спецыяльным дыпломам прадзюсара фестывалю Валерыя Бяляева адзначаны спектакль "Мая жонка - ілгуння" Беларускага акадэмічнага музычнага тэатра.
А Гран-пры фестывалю атрымаў "прапісаны" ў Смаленскім тэатры беларускі рэжысёр Віталь Баркоўскі за спектакль "Эцюды кахання" па п'есе нашай Алены Паповай. Для самой пастаноўкі гэта, дарэчы, не першая ўзнагарода: прысутнічаючы ў праграмах шэрагу айчынных тэатральных фестываляў, яна ніводнага з іх не пакінула без высокіх адзнак рэжысёрскага майстэрства і акцёрскай працы.