“Чодары…” для землякоў

№ 17 (1040) 28.04.2012 - 04.04.2012 г

Гомельскі дзяржаўны тэатр лялек прыняў удзел у ІІІ Міжнародным фестывалі “Чодары хаёл” (“Фантазіі лялек”), які прайшоў у сталіцы Таджыкістана — Душанбэ.

ртысты з берагоў Сожа паказалі спектакль "Чарадзейны рукзачок", пастаўлены сёлета па п'есе беларускага драматурга Васіля Ткачова мастацкім кіраўніком тэатра Дзмітрыем Гарэлікам. Сцэнограф - Святлана Шуманская, кампазітар - Анатоль Шаўцоў, акцёры - Руслан Іваноў, Надзея Нікіціна і Таццяна Палевіч.

Калектыў тэатра вярнуўся дадому ў добрым настроі: пастаноўка стала дыпламантам фестывалю, а Руслан Іваноў быў адзначаны спецыяльным дыпломам як лепшы выканаўца галоўнай ролі.

- Мы мелі магчымасць не толькі паглядзець спектаклі нашых калег з Таджыкістана, Расіі, Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кіргізіі, Ірана, - распавядае Руслан Іваноў, - але ж, як кажуць, і сябе паказаць. Наш калектыў прадставіў не адну, а дзве пастаноўкі, на якія прыйшло шмат беларусаў, што жывуць у Душанбэ. Людзі цікавіліся жыццём у нашай краіне і шчыра прызнаваліся, што яны вельмі сумуюць па Бацькаўшчыне... Таму яны рады былі пачуць родную мову ў далёкім Таджыкістане...

Юрась ВЕСНІ

Гомель