“Пякарня…” у Акадэміі

№ 17 (1040) 28.04.2012 - 04.04.2012 г

Калектыў Брэсцкага тэатра лялек пасябраваў з рэжысёрам са славенскай Любляны Робертам Валтлам.

 

І вось у рамках праекта "Лялечная качавая акадэмія II", каардынатарам якой, дарэчы, выступае сам Валтл, адбылася прэм'ера цудоўнай казкі славенскай паэтэсы Святланы Макаравіч.

Пад час працы асістэнтам Роберта Валтла стала харэограф з Харватыі Наталля Манойлавіч. Мастак-пастаноўшчык Аляксандр Грыгор'еў і кампазітар Анатоль Мядзведзеў - беларусы. У ролі Пекара Мыш-Маша гледачы пабачылі брэстаўчаніна Уладзіміра Тэвасяна, а Ката, Млынарку Ярыну, Курынага пекара, Мэра і Гараджаніна ўвасобілі Раман Пархач, Алена Паляшэнка, Вадзім Флар'яновіч і Іван Герасевіч.

Сёння ж, літаральна ж праз некалькі дзён пасля паказу на брэсцкай сцэне, прэм'ера "Пякарні Мыш-Маша" адбудзецца і ў Славеніі.

Ігар ФЕДАРОВІЧ

Брэст