Узгадненні для інвестараў

№ 17 (1040) 28.04.2012 - 04.04.2012 г

Месцы размяшчэння зямельнага ўчастка для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта ў асобных выпадках трэба будзе дадаткова ўзгадняць з Міністэрствам абароны і Міністэрствам культуры.

Гэта прадугледжана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 красавіка 2012 г. № 203 "Аб унясенні дапаўненняў і змянення" ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2007 г. № 667".

Як паведамляе Прэс-служба беларускага Лідара, узгадненне з Міністэрствам культуры краіны спатрэбіцца ў тым выпадку, калі рэалізацыя інвестпраекта запланавана на зямельным участку, размешчаным на тэрыторыі нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і ў зонах іх аховы.

Прэс-служба Кіраўніка дзяржавы ў сваім паведамленні зазначае, што Указ прыняты ў мэтах "узгаднення дзяржаўных і камерцыйных інтарэсаў на перадінвестыцыйнай стадыі рэалізацыі праектаў".