Пяць дзён Венесуэлы

№ 16 (1039) 21.04.2012 - 28.04.2012 г

19 красавіка Баліварыянская Рэспубліка Венесуэла адзначае нацыянальнае свята.

/i/content/pi/cult/374/7282/2-2.jpegЗ гэтай нагоды ў Палацы мастацтва 18 красавіка адкрылася выстаўка "Цяпло і фарбы Венесуэлы", да арганізацыі якой спрычыніліся Пасольства Венесуэлы, Лацінаамерыканскі культурны цэнтр імя Сімона Балівара і Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Разам з карцінамі мастакоў далёкай краіны ў экспазіцыі прадстаўлены расліны Паўднёвай Амерыкі.

Выстаўка - невялікая, але творы чатырнаццаці мастакоў даюць уяўленне пра дамінуючую ў Венесуэле эстэтыку і прыярытэтныя тэмы. Гэта найперш спрошчаная, "манументальная" абагульненая форма і відавочная сувязь з традыцыямі народнага мастацтва. Штосьці ў экспазіцыі нагадвае мне савецкі жывапіс канца 80-х. Гэткі венесуэльскі "этнаграфізм".

Той, хто хоча паглядзець на экзатычныя карціны ў атачэнні экзатычных раслін, мусіць паспяшацца: выстаўка працуе ўсяго пяць дзён - да 22 красавіка.