З гэтай нагоды ў Палацы мастацтва 18 красавіка адкрылася выстаўка "Цяпло і фарбы Венесуэлы", да арганізацыі якой спрычыніліся Пасольства Венесуэлы, Лацінаамерыканскі культурны цэнтр імя Сімона Балівара і Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Разам з карцінамі мастакоў далёкай краіны ў экспазіцыі прадстаўлены расліны Паўднёвай Амерыкі.
Выстаўка - невялікая, але творы чатырнаццаці мастакоў даюць уяўленне пра дамінуючую ў Венесуэле эстэтыку і прыярытэтныя тэмы. Гэта найперш спрошчаная, "манументальная" абагульненая форма і відавочная сувязь з традыцыямі народнага мастацтва. Штосьці ў экспазіцыі нагадвае мне савецкі жывапіс канца 80-х. Гэткі венесуэльскі "этнаграфізм".
Той, хто хоча паглядзець на экзатычныя карціны ў атачэнні экзатычных раслін, мусіць паспяшацца: выстаўка працуе ўсяго пяць дзён - да 22 красавіка.