Ад ч/б — да чырвонага

№ 15 (1038) 14.04.2012 - 20.04.2012 г

У Палацы мастацтва адкрыліся адразу дзве выстаўкі.

Першая — “7. Агульнапольскі біенале студэнцкай графікі. Познань-2011” — арганізавана пры супрацоўніцтве з Мастацкім універсітэтам у Познані і Польскім Інстытутам у Мінску. На ёй прадстаўлены творы студэнтаў з галоўных вышэйшых мастацкіх устаноў — ад Акадэміі мастацтваў Варшавы, Вроцлава, Кракава, Лодзі, Катавіц да мастацкіх універсітэтаў Цешына, Любліна, Познані.

Мэта выстаўкі, па словах яе куратараў, вылучыць самыя цікавыя творчыя постаці сярод студэнцкай моладзі і аблегчыць ім пачатак плённай творчай дзейнасці.

Другая экспазіцыя — пад назвай “Чырвоны каларыт” — гэта групавая выстаўка жывапісцаў, членаў БСМ. Чаму “Чырвоны каларыт”? На думку аўтараў, гэты колер — адзін з найбагацейшых у выяўленчай палітры, бо велізарная колькасць адценняў дае шырокае поле для творчасці, магчымасць жыць і эмацыйна раскрыцца, данесці сваю думку да гледача. У экспазіцыі прымаюць удзел вядомыя творцы Гаўрыла Вашчанка, Уладзімір Савіч, Андрэй Савіч, Сяргей Цімохаў, Віталь Герасімаў, Леанід Хобатаў...