Гастрольны тур да...

№ 15 (1038) 14.04.2012 - 20.04.2012 г

17 — 22 красавіка ў Магілёве пройдуць гастролі Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы і музыкі. Таксама гэтымі днямі ў Брэсце запланаваны паказ спектакляў Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра.

У горадзе над Бугам магіляўчане пакажуць, у прыватнасці, шэскспіраўскі “Сон у летнюю ноч”, а таксама п’есу “Кавалер руж” і сваю сёлетнюю прэм’еру — камедыю “Мужчына да свята”.

— Новыя гледачы ацэньваюць спектакль па-новаму, — зазначыў дырэктар Магілёўскага абласнога драмтэатра Аляксандр Новікаў. — А ў Брэсце мы не былі ўжо гадоў трыццаць, таму вельмі хочацца ўзнавіць кантакты з калегамі…

Брэстчане прывязуць, сярод іншага, камедыі “Прымакі”, “Баварскія дзівацтвы”, “Маладажоны”. Генеральны дырэктар — мастацкі кіраўнік Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы і музыкі Аляксандр Козак высока ацэньвае важнасць абменных канцэртаў і спадзяецца, што падобная форма супрацоўніцтва будзе працягвацца і надалей. Тым больш, абменныя канцэрты запланаваны сёлета не толькі ў Магілёве, але і ў Віцебску. А ў маі брэсцкія артысты прадставяць свае пастаноўкі на сцэнічных пляцоўках Бранска, Мукачава ды Чаркасаў.

Аўтар: Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ
аглядальнік газеты "Культура"