“Нара лісы” ў Нясвіжы

№ 14 (1037) 07.04.2012 - 14.04.2012 г

На Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” распачаліся здымкі тэлевізійнага ігравога фільма “Смерш” (“Смерць шпіёнам!”).

Паводле інфармацыі прэс-службы студыі, авантурна-прыгодніцкі кінапраект будзе складацца з трох самастойных па сюжэце частак. Першая з іх атрымала назву "Нара лісы".

Усяго плануецца зняць дванаццаць серый гэтага ваенна-гістарычнага фільма.

Рэжысурай карціны па сцэнарыі Уладзіміра Чабатаева і Ігара Швяцова займаецца пастаноўшчык Міхаіл Жураўкін, а сярод выканаўцаў галоўных роляў заяўлены расійскія акцёры Станіслаў Любшын, Валерыя Ланская, Віталь Хаеў.

Як паведамілі на Нацыянальный кінастудыі, частка здымак шматсерыйнай стужкі мае адбыцца ў Нясвіжскім палацава-паркавым комплексе Радзівілаў, а таксама ў маляўнічых мясцовых парках.

С.А.