Намінанты — вылучаны

№ 14 (1037) 07.04.2012 - 14.04.2012 г

Падкамітэт па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры паведамляе, што да ўдзелу ў конкурсе на саісканне Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры 2012 года дапушчаны наступныя работы:

Мацкевіч Вольга Васільеўна, Манаеў Віктар Сяргеевіч, Зубрыч Андрэй Дзмітрыевіч. Спектакль "Пінская шляхта" В.Дуніна-Марцінкевіча. Арганізацыя, якая вылучае: дзяржаўная ўстанова "Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы". Прадстаўлена Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь;

Шабалін Анатоль Андрэевіч, Рымашэўская Раіса Генадзьеўна, Іванова Людміла Уладзіміраўна. Рэканструкцыя і рэстаўрацыя Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Арганізацыя, якая вылучае: рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Інстытут "Белдзяржпраект". Прадстаўлена Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь;

Чарняўскі Мікалай Мікалаевіч. Кніга для дзяцей "Сонечны кошык" (2009). Арганізацыя, якая вылучае: установа "Рэдакцыя часопіса "Вясёлка". Прадстаўлена Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь;

Дарафеева Ірына Аркадзьеўна. За стварэнне і выкананне аўтарскіх канцэртных праграм у рамках сацыяльна-гуманітарнага тура "Пад мірным небам" у 2001 - 2009 гадах у падтрымку Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця сяла. Арганізацыя, якая вылучае: установа "Беларуская дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармонія". Прадстаўлена Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь;

Плігаўка Уладзіслаў Мікалаевіч. За значныя дасягненні выканальніцкага майстэрства пры падрыхтоўцы і выкананні канцэртных праграм у 2002 - 2009 гадах. Арганізацыя, якая вылучае: установа "Беларуская дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармонія". Прадстаўлена Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь;

Слабодчыкаў Уладзімір Іванавіч, Марозаў Ігар Вячаслававіч. Цыкл манументальных работ пад назвай "І памятае свет уратаваны" (2005 - 2009). Арганізацыя, якая вылучае: установа адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў". Прадстаўлена Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь;

Бутэвіч Анатоль Іванавіч. За серыю кніг "Сем цудаў свету Беларусі". Арганізацыя, якая вылучае: грамадскае аб'яднанне "Беларускі фонд культуры". Прадстаўлена Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

Падкамітэт па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры звяртаецца да кіраўнікоў арганізацый, устаноў, вышэйшых навучальных устаноў, прадпрыемстваў, органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх аб'яднанняў з просьбай прыняць удзел у абмеркаванні пазначаных работ і аўтарскіх калектываў.

Водгукі, матэрыялы грамадскага абмеркавання, прапановы і заўвагі па работах і аўтарах просьба накіроўваць у Падкамітэт па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры да 15 верасня 2012 г. на адрас: 220072, г. Мінск. вул. Сурганава, 1, корп. 2, каб. 412.

Тэл./факс: (017) 284-23-81.