"Ціхі" жанр

№ 13 (1036) 31.03.2012 - 07.04.2012 г

"Сямейны" жанр… Фармальна такога, можна сказаць, інтымнага, жанру жывапісу не існуе...

/i/content/pi/cult/371/7213/1-3.jpg

Але ў сусветным мастацтве можна знайсці шмат прыкладаў, калі творцы натхнёна ўсхвалялі свае сем'і ды сваякоў у партрэтах і фігуратыўных палотнах. Гэта была не проста чалавечая любоў да сваіх блізкіх, але і магчымасць поўна адлюстраваць псіхалачны стан тых людзей, каго аўтар лепш за ўсё ведае.

Леанід Шчамялёў - адзін з найвядомых жывапісцаў нашай краіны, які з першых крокаў сваёй творчай дзейнасці і па сённяшні дзень (а гэта амаль 60 гадоў) распрацоўвае гэты "ціхі" жанр. І вось у Гарадской мастацкай галерэі твораў майстра працуе выстаўка пад простай назвай "Мая сям'я". Дарэчы, яго самая першая работа, якая экспанавалася на Усесаюзнай выстаўцы "Мастацтва - дзецям", мела назву "Мацярынства".

Выстаўка, складзеная з 40 твораў, размясцілася ў дзвюх залах: цудоўныя вобразы радні і сваякоў мы бачым у групавых партрэтах, у партрэтах пагрудных і паясных, партрэтах у інтэр'еры і на фоне пейзажу, фігурных партрэтах.

Гэтая экспазіцыя - пачатак серыі творчых акцый на парозе святкавання ў лютым 2013-га 90-годдзя Леаніда Дзмітрыевіча, для каго мастацтва і Радзіма, мастацтва і грамадства, мастацтва і сям'я - адзінае непарыўнае цэлае.

Б.К.