|
Выдатна прагучала Кантата № 131 — адзін з першых твораў у рэпертуары капэлы, які яшчэ ў 1995 годзе, падчас гастролей па Германіі, хор і аркестр калектыву выконвалі ў Патсдаме сумесна з салістамі Берлінскай філармоніі. Хорам a cappella пранікліва быў выкананы матэт “Ісусе, радасць мая”. У Італьянскім канцэрце і Канцэрце для клавіра і струнных ярка і выразна саліравала Алена Касаткіна. Аркестр падкрэсліў вытанчанасць, а дзесьці і гумарыстычнасць танцавальных і жанравых п’ес Баха. Годна завяршыў канцэрт пышны і ўрачысты “Sanctus” для хору і аркестра. Атмасфера залы, што сабрала шматлікіх аматараў класічнай музыкі, была прасякнута адчуваннем свята, натхнёнасцю артыстаў і слухачоў. Асаблівы статус і значнасць падзеі надала прысутнасць мэра Магілёва В.Шорыкава і дэлегацыі нямецкіх гасцей з Айзенаха, сярод якіх была і дырэктар музея І.С. Баха. “Вяршыняй святочнага дня” назваў обер-бургамістр Айзенаха Маціяс Дот канцэрт капэлы, а сам калектыў — гонарам горада Магілёва.
Вольга МАРОЗАВА, лектар-музыказнаўца
Магілёўскай гарадской капэлы,
кандыдат мастацтвазнаўства