Паважаныя артысты і рэжысёры, работнікі тэатраў і аматары сцэнічнага мастацтва!

№ 13 (1036) 31.03.2012 - 07.04.2012 г

Сардэчна віншую вас з прафесійным святам — Міжнародным днём тэатра!

Дазвольце выказаць вам шчырыя словы ўдзячнасці за самаадданую творчую працу, уклад ва ўмацаванне духоўнасці і ўзбагачэнне нацыянальнай скарбніцы тэатральнага мастацтва Беларусі.

Вы захоўваеце і перадаяце з пакалення ў пакаленне культурныя традыцыі, прыцягваеце гледачоў да цудоўнага свету тэатра.

Гэта свята не толькі майстроў сцэны, але і іх шматлікіх прыхільнікаў, бо тэатр жыве, пакуль у яго ёсць адданы і ўдзячны глядач. Беларускі тэатр заваяваў любоў як у нашай краіне, так і па-за межамі Беларусі.

Жадаю вам, каб самаадданае служэнне нацыянальнаму тэатральнаму мастацтву і надалей было крыніцай высокага творчага натхнення і новых дасягненняў!
Здароўя, шчасця і дабрабыту!

Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел ЛАТУШКА