Вытанчаныя элегіі

№ 12 (1035) 24.03.2012 - 31.03.2012 г

Маладзечаншчына: бібліятэчны вернісаж

/i/content/pi/cult/370/7194/2-1.jpg

У Маладзечне адкрылася выстаўка карцін Уладзіміра Тамашэвіча. Цягам месяца наведвальнікі Цэнтральнай бібліятэкі змогуць пабачыць 22 жывапісныя творы земляка.

Выстаўка мае назву "Дарога дадому". Тэматычная сцішанасць, тэхналагічнае эксперыментаванне і жывапісныя экспромты  - літаральна ва ўсім адчуваецца стаўленне аўтара да роднай зямлі. Прасякнуты духам радзімы, ён пераносіць свае эмоцыі на палатно. Той свет, які Тамашэвіч запомніў з дзяцінства, цяпер дапамагае яму перадаць глыбока рэалістычныя, блізкія для ўсіх выявы Бацькаўшчыны.

Работы "Чэрвеньскі сад", "Поўдзень", "Снежань", "Перад навальніцай", "Зімой на балоце", "Імгненне" - гэта вытанчаная элегія пра нашу пяшчотную маляўнічую прыроду.

Усе карціны аб'яноўваюць прыглушаныя колеры, нібыта змяшаныя з настальгічным сумам. "Гэта ж не французскі Праванс, каб выкарыстоўваць стракатыя фарбы", - тлумачыць аўтар.

Таццяна КАСЦЯН

Маладзечна