"Ружа вятроў у Беларусі" - так называўся Міжнародны конкурс дзіцячай і юнацкай творчасці, які завяршыўся ў Оршы 18 сакавіка.
У гэтым форуме прынялі ўдзел і юныя таленты Аршанскай дзіцячай школы мастацтваў № 3 баяніст Раман Дзмітрыевіч і народны ансамбль народнай музыкі і песні "Пралескі".
Намінацый і ўдзельнікаў конкурсу было вельмі шмат, і кожны з іх, натуральна, жадаў перамагчы. А навучэнцы нашай школы здолелі заваяваць і прызавыя месцы. У намінацыі "Інструментальная музыка. Ансамблі" калектыў "Пралескі" быў узнагароджаны дыпломам лаўрэата ІІІ ступені, а Раман Дзмітрыевіч атрымаў дыплом І ступені.
Усе гэтыя ўзнагароды - заслужаныя. За кожнай з іх стаіць цяжкая праца, вялікая падрыхтоўчая работа і жаданне рухацца наперад, да перамогі.
Наталля ЛАТЫШАВА,
настаўнік Аршанскай ДШМ № 3