Знакі сучаснасці

№ 10 (1033) 10.03.2012 - 17.03.2012 г

У мастацкай галерэі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў працуе выстаўка работ маладых творцаў. У экспазіцыі прадстаўлены шырокі спектр стыляў і тэхнік. Дамінуюць рэалістычныя вобразы, яркія фарбы, аптымістычны настрой. Але і гледачу, схільнаму да філасофіі, на выстаўцы будзе ўтульна. Хоць па некаторых работах не цяжка зразумець, хто з мэтраў беларускага мастацтва вучыў таго або іншага аўтара маляваць, увогуле ж, прыемна адзначыць у моладзі памкненне да творчай самастойнасці.

/i/content/pi/cult/368/7122/2-3.jpg

пушкінскіх радкоў пра мароз і сонца. Праз нечаканую пабудову перспектывы Ганна Конанава-Грыгалец ("Пачатак") і Вольга Мельнік-Малахава ("На дыванку") прыцягваюць увагу да звыклых сюжэтаў. Скульптура "Фрактал" Івана Хамініча - вартая ўвагі спроба выказаць думку праз нефігуратыўную пластыку. "Лесвіца на гарышча" Аляксандра Балдакова ўяўляе з сябе прасторавую кампазіцыю з метафарычным зместам. Гэтыя і іншыя творы выстаўкі сведчаць пра добры творчы патэнцыял маладога пакалення беларускіх мастакоў.

/i/content/pi/cult/368/7122/2-2.jpgАдборам работ у экспазіцыю займалася спецыяльная камісія, якую ўзначальваў рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Міхаіл Баразна. У яго наш карэспандэнт высвятляў: гэта работы вучэбныя або самастойныя і якімі крытэрыямі кіравалася камісія пры адборы? Міхаіл Рыгоравіч адказаў: "На выстаўцы прадстаўлены творы, аўтары якіх альбо ўганараваны спецыяльным фондам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, альбо могуць на гэта прэтэндаваць. Гэта не толькі студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, але і ўсіх навучальных устаноў, што рыхтуюць творчыя кадры. Галоўным крытэрыем адбору была якасць твораў, а самастойная гэта работа або вучэбная - для нас было не істотна. Мы не абмяжоўвалі відэарад традыцыйным выяўленчым мастацтвам, таму гледачы пабачаць і фотамастацтва, і дызайн. Думаю, у такіх экспазіцыях могуць быць інсталяцыі, узоры эстэтычнай арганізацыі прасторы ды іншыя знакі сучаснасці. Галоўнае - кожная работа мусіць уяўляць з сябе мастацкі твор".


Фота Юрыя ІВАНОВА 

Аўтар: Пётра ВАСІЛЕЎСКІ
спецыяльны карэспандэнт газеты "Культура"