Чароўныя калегі!

№ 10 (1033) 10.03.2012 - 17.03.2012 г

З усёй цеплынёй, павагай і сардэчнасцю віншую вас, руплівых стваральніц нацыянальнай культуры Беларусі, з Днём жанчын!

Ваш вялікі ўнёсак у духоўную скарбніцу Бацькаўшчыны ва ўсёй яе шматаблічнасці - невымерны. Але ж, галоўнае, вашым бясцэнным жаночым клопатам напоўнена само жыццё.

Няхай вясна прынясе вам шмат творчага натхнення, выдатнага настрою, поспехаў на працы і душэўнага спакою ў сям'і.

Энергіі і моцнага здароўя вам для здзяйснення высакародных спраў!

Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка