Ключавое слова Дзён культуры

№ 10 (1033) 10.03.2012 - 17.03.2012 г

7 — 9 сакавіка прайшлі Дні культуры Беларусі ў Катары. Дамоўленасць аб іх правядзенні была дасягнута пад час леташняга жнівеньскага візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ў Дзяржаву Катар. Міністр культуры і гістарычнай спадчыны Катара Хамад бен Абд аль-Азіз аль-Кавары зазначыў, што гэтая творчая акцыя — лагічны вынік сяброўскіх адносін паміж дзвюма краінамі.

/i/content/pi/cult/368/7105/1-2.jpeg

Першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімір Карачэўскі зазначыў па выніках сустрэчы з Хамадам бен Абд аль-Азіз аль-Кавары, што былі абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва творчых калектываў Беларусі і Катара. Была прааналізавана таксама магчымасць навучання студэнтаў з Катара ў нашых вышэйшых навучальных установах сферы культуры.

У складзе нашай творчай дэлегацыі - артысты Камернага аркестра Рэспубліканскага музычнага каледжа, Заслужанага калектыву Беларусі "Дзяржаўны ансамбль танца" пад кіраўніцтвам народнага артыста рэспублікі Валянціна Дудкевіча.

На ўрачыстым адкрыцці Дзён культуры Беларусі ў Катарскім нацыянальным тэатры прадстаўлены лепшыя нумары нашага рэпертуару: харэаграфічная феерыя "Лянок", віцебская полька "Паазерскія замалёўкі", мужчынскі пераскок "Дудалка", дзявочы карагод "Церніца" і танец "Лявоніха".

Беларускае тэлеграфнае агенцтва прэзентуе ў Катары фотавыстаўку "Беларусь сёння". На здымках - непаўторная прыгажосць Белавежскай пушчы, Прыпяцкага і Бярэзінскага запаведнікаў, архітэктура нашых гарадоў...

Мяркуецца, што гэтымі днямі будзе падпісана праграма па культурным супрацоўніцтве паміж урадамі Беларусі і Катара на 2012 - 2013 гады.