Другая ж творчая сустрэча з мінскай артысткай адбудзецца заўтра.
У рамках імпрэз гучаць народныя песні і рамансы, паэзія Марыны Цвятаевай, Анны Ахматавай, Бэлы Ахмадулінай.
Як паведаміў “К” Ганаровы консул Рэспублікі Беларусь у Кальяры Джузэпэ Карбоні, мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму жаночаму дню, адбываюцца ў Гарадскім тэатры Святога Эуалія якраз дзякуючы садзейнічанню мясцовых улад.