Народны “Рэнесанс”

№ 10 (1033) 10.03.2012 - 17.03.2012 г

Орша: ад пейзажа да батыку

У Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В.А. Грамыкі завяршылася справаздачная выстаўка народнага Клуба самадзейных мастакоў “Рэнесанс”. Ён быў створаны ў 1975 годзе і мае званне народнага аматарскага калектыву.

Цяпер “Рэнесанс” аб’ядноўвае больш за дваццаць мастакоў і пастаянна пашырае свае шэрагі. Творцы прапагандуюць сярод гараджан дасягненні сучаснага мастацтва, пастаянна прымаюць удзел у самых разнастайных выстаўках.

У справаздачнай экспазіцыі прадстаўлены шматлікія погляды на мастацтва. Побач з класічнымі пейзажамі можна ўбачыць абстрактныя кампазіцыі, партрэты і нацюрморты ў розных тэхніках: жывапіс алеем, акварэль, батык… Тут прэзентуюцца работы У.Батуры, А.Башкова, А.Бальшакова, С.Дзянісавай ды іншых.

Наш кар.