Святкаванні працягнуцца ледзь не месяц. Сёння ў Белдзяржфілармоніі - канцэрт з незвычайнайназвай "Што новага ў Парыжы, спадар Перлін?..". Юбіляра павіншуе сапраўдная "французская музычная дэлегацыя" ў складзе віяланчалістаў Жэрома Перно, Бруно Філіпа і піяніста Жэрома Дзюкро, якія ў гэтыя дні правялі майстар-класы для маладых музыкантаў. Да іх далучыцца і адзін з зорных выхаванцаў майстра - Іван Карызна. Акрамя ігры ў ансамблі, ён дасць свой сольны канцэрт 5 сакавіка ў Акадэміі музыкі. А 21-га адбудзецца вечар Уладзіміра Перліна з прыездам яго калег ды вучняў з Расіі, Галандыі, Бельгіі, Люксембурга і выступленнем знакамітага Канцэртнага аркестра Рэспубліканскага музычнага каледжа пад кіраўніцтвам юбіляра. Сапраўды: сярод яго выхаванцаў што ні імя - сапраўдная перліна музычнага мастацтва!