У экспазіцыі прадстаўлена больш за 80 дакументаў: кнігі, часопісы, паштоўкі, плакаты, рэпрадукцыі карцін мастака. Цэнтральны яе раздзел складаюць работы М.Савіцкага, прысвечаныя Вялікай Айчыннай. У іх аснове - асабіста перажытае. Сярод экспанатаў - рэпрадукцыі знакамітых палотнаў "Партызаны", "Партызанская Мадонна", а таксама серыі "Лічбы на сэрцы"...
Трагедыя Чарнобыля, якая болем адгукнулася ў сэрцы мастака, прадстаўлена на выстаўцы рэпрадукцыямі цыкла карцін "Чорная быль". Яны распавядаюць пра людскія пакуты і страты...
Экспазіцыя знаёміць таксама з рэпрадукцыямі палотнаў Савіцкага, дзе адлюстраваны стваральная праца, радасць жыцця, прыгажосць чалавека, з партрэтным жывапісам мастака, карцінамі на біблейскія тэмы.