Дарагія жанчыны!

№ 9 (1032) 03.03.2012 - 10.03.2012 г

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь — члены Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе шчыра віншуюць вас з надыходзячым Днём жанчын!


/i/content/pi/cult/367/7064/1-2.jpegСімвалічна, што гэтае свята прыходзіць да нас у першыя вясновыя дні, каб мы мелі магчымасць выказаць прыгожай палове чалавецтва шчырыя пачуцці глыбокай павагі і ўдзячнасці за цярплівасць і дабрыню, прыгажосць і талент, трывучасць і працаздольнасць. Многімі дасягненнямі ў культурным і грамадскім жыцці мы абавязаны менавіта жанчынам. У вашых надзейных руках захоўваецца і прымнажаецца духоўная спадчына беларускага народа.

Ад усяго сэрца жадаем вам добрага здароўя, асабістага шчасця, творчага натхнення і дабрабыту. Няхай кожны дзень у вашым жыцці будзе напоўнены любоўю, радасцю і ўвагай.

Старшыня камісіі Уладзімір ЗДАНОВІЧ

Мілыя жанчыны! *

Дарагія калегі і сяброўкі!

Прыміце сардэчныя віншаванні з цудоўным і ў поўнай меры заслужаным вамі святам - Днём жанчын!

Вы ўвасабляеце сабой жыццесцвярджальную сілу любові і ахвярнага мацярынства, сусветную мудрасць і прыгажосць, імкненне да стваральнай працы і нястомнай барацьбы супраць зла ва ўсіх яго праявах.

Дзякуй вам за тую Дабрыню, якую вы несяце людзям. Асаблівая ўдзячнасць - жанчынам, чыя жыццёвая пазіцыя і талент актыўна праяўляюцца ў сферах культуры, спорту, СМІ і паліграфіі, грамадскай дзейнасці, - вам, дарагія калегі.

Паклон жанчынам - ветэранам працы і Вялікай Айчыннай вайны, якія ўяўляюць з сябе прыклад найвышэйшага ўвасаблення жаноцкасці і мужнасці.

Жадаем вам, вашым родным і блізкім доўгіх і шчаслівых гадоў жыцця! І няхай кожны дзень гэтага жыцця будзе напоўнены каханнем, абажаннем і цеплынёй!

Ад імя Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза 
работнікаў культуры - старшыня ЦК Наталля АЎДЗЕЕВА