Сімвалічна, што гэтае свята прыходзіць да нас у першыя вясновыя дні, каб мы мелі магчымасць выказаць прыгожай палове чалавецтва шчырыя пачуцці глыбокай павагі і ўдзячнасці за цярплівасць і дабрыню, прыгажосць і талент, трывучасць і працаздольнасць. Многімі дасягненнямі ў культурным і грамадскім жыцці мы абавязаны менавіта жанчынам. У вашых надзейных руках захоўваецца і прымнажаецца духоўная спадчына беларускага народа.
Ад усяго сэрца жадаем вам добрага здароўя, асабістага шчасця, творчага натхнення і дабрабыту. Няхай кожны дзень у вашым жыцці будзе напоўнены любоўю, радасцю і ўвагай.
Старшыня камісіі Уладзімір ЗДАНОВІЧ
Мілыя жанчыны! *
Дарагія калегі і сяброўкі!
Прыміце сардэчныя віншаванні з цудоўным і ў поўнай меры заслужаным вамі святам - Днём жанчын!
Вы ўвасабляеце сабой жыццесцвярджальную сілу любові і ахвярнага мацярынства, сусветную мудрасць і прыгажосць, імкненне да стваральнай працы і нястомнай барацьбы супраць зла ва ўсіх яго праявах.
Дзякуй вам за тую Дабрыню, якую вы несяце людзям. Асаблівая ўдзячнасць - жанчынам, чыя жыццёвая пазіцыя і талент актыўна праяўляюцца ў сферах культуры, спорту, СМІ і паліграфіі, грамадскай дзейнасці, - вам, дарагія калегі.
Паклон жанчынам - ветэранам працы і Вялікай Айчыннай вайны, якія ўяўляюць з сябе прыклад найвышэйшага ўвасаблення жаноцкасці і мужнасці.
Жадаем вам, вашым родным і блізкім доўгіх і шчаслівых гадоў жыцця! І няхай кожны дзень гэтага жыцця будзе напоўнены каханнем, абажаннем і цеплынёй!
Ад імя Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза
работнікаў культуры - старшыня ЦК Наталля АЎДЗЕЕВА