Прэзідэнт адзначыў важную ролю хору ў захаванні і развіцці багатых традыцый беларускай музыкі.
"Кожны канцэрт хору ператвараецца ў яркае музычнае свята, дэманструе багацце і разнастайнасць вобразаў і фарбаў нашай нацыянальнай культуры. Не выпадкова творчасць калектыву карыстаецца папулярнасцю не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі", - гаворыцца, у прыватнасці, у віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што калектыў і надалей будзе працаваць з такім жа натхненнем і самаадданасцю на карысць Радзіме.