Квартэт паясоў плюс адзін на партрэце

№ 7 (1030) 18.02.2012 - 25.02.2012 г

З 17 лютага ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі экспануюцца адразу дзве ўнікальныя выстаўкі з суседняй Літвы, якія, без сумнення, прыцягнуць увагу нашага гледача.

/i/content/pi/cult/365/7006/1-5.gif

/i/content/pi/cult/365/7006/1-3.jpeg

Гэта чатыры слуцкія паясы з калекцыі Літоўскага мастацкага музея (г. Вільнюс) і партрэт маршалка Слонімскага павета Войцэха Пуслоўскага пэндзля выдатнага мастака-рамантыка 1-й паловы ХІХ ст. - нашага земляка Валенція Ваньковіча са збору той жа ўстановы.

Пра тое, што слуцкія паясы - гэта ўнікальная з'ява нацыянальнай культуры Беларусі, нам вядома. А што да рэпрэзентатыўнага партрэта, зробленага Ваньковічам, дык яго ўжо немалады персанаж адлюстраваны ў традыцыйным шляхецкім касцюме і старапольскім кунтушы. Багаты тканы слуцкі пояс у чорна-чырвоную палоску паказаны з залатымі кутасамі, што выпушчаны наверх. Перад намі - вобраз тыповага прадстаўніка беларускай шляхты першай чвэрці ХІХ ст.

Выстаўкі працуюць да 17 чэрвеня.

Наш кар.

На ілюстрацыях: партрэт Войцэха Пуслоўскага пэндзля Валенція  Ваньковіча і слуцкія паясы з калекцыі Літоўскага мастацкага музея.