Гэта чатыры слуцкія паясы з калекцыі Літоўскага мастацкага музея (г. Вільнюс) і партрэт маршалка Слонімскага павета Войцэха Пуслоўскага пэндзля выдатнага мастака-рамантыка 1-й паловы ХІХ ст. - нашага земляка Валенція Ваньковіча са збору той жа ўстановы.
Пра тое, што слуцкія паясы - гэта ўнікальная з'ява нацыянальнай культуры Беларусі, нам вядома. А што да рэпрэзентатыўнага партрэта, зробленага Ваньковічам, дык яго ўжо немалады персанаж адлюстраваны ў традыцыйным шляхецкім касцюме і старапольскім кунтушы. Багаты тканы слуцкі пояс у чорна-чырвоную палоску паказаны з залатымі кутасамі, што выпушчаны наверх. Перад намі - вобраз тыповага прадстаўніка беларускай шляхты першай чвэрці ХІХ ст.
Выстаўкі працуюць да 17 чэрвеня.
Наш кар.
На ілюстрацыях: партрэт Войцэха Пуслоўскага пэндзля Валенція Ваньковіча і слуцкія паясы з калекцыі Літоўскага мастацкага музея.